Agoraphobie/be: Unterschied zwischen den Versionen
Holm (Diskussion | Beiträge) (Belarussische Sprachfassung; vorhandene Übersetzungen von Iryna Herasimovich übernehmen.) |
Holm (Diskussion | Beiträge) (Auftragsgemäß nur die vorhandene belarussische Übersetzung von Iryna Herasimovich anzeigen; deutsche Fassung auf Originalseite.) |
||
| Zeile 12: | Zeile 12: | ||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
| − | |||
====Агарафобія (Страх паглынае свабоду)==== | ====Агарафобія (Страх паглынае свабоду)==== | ||
Aktuelle Version vom 6. Oktober 2026, 07:10 Uhr
Inhaltsverzeichnis
Агарафобія на розных мовах
Гэта самая часта перакладзеная песня Solche. Пераклады на іншыя мовы пералічаныя на нямецкай старонцы.
Agoraphobie (live 2015) (аўдыё)
Agoraphobie (Schöpfe und Sümpfe 2021) (аўдыё)
Агарафобія (Страх паглынае свабоду)
Пераклад на беларускую мову: Iryna Herasimovich.
Рэдка бывае разлеглае поле амаль узараным ды незапатрабаваным а дзе месца зашмат там адна пустата і
што даспадобы дарма шукае сабе прасторы
і затрымаецца хіба на хвілю дый тая не дасць спакою табе. Можа быць
свабодны дзень не ёсць чырвоным днём календара а свабода тое што не падабае нічога ды кульгавая,
смярдзючая скалелая вяртаецца Вялікая армія з
усіх тых гадоў што былі, якімі былі, шалёнымі ― канец. Можа быць.
І цяпер застаецца адно пазбягаць спрэчнага й супярэчнага,
як яно лепей у свабодным падзенні ці ва ўпарадкаваным мадзенні чакаць канца жыцця, усё, усё
дарма,
калі — як кажуць:
Страх паглынае свабоду, нічога не даспадобы, галава малая, вялікі свет,
Страх паглынае свабоду, усё болей і болей, раздутыя планы, пустое месца.
Страх паглынае свабоду, страх паглынае…
Жыццё ці вартае яно такое жыцця
Разлеглае поле пакуль без сцежак, куды тут рушыць розум засціць
застыў халоднай саламандрай, не варухнешся, сонца прагнеш. Заспеты
знянацку і без пакутаў нічога зусім. Можа быць
Адлегласць гэта проста адгаворка, абы не зазіраць на тую тэрыторыю,
дзе шыі трушчацца, якія таксама нічога такога не прадчувалі і на даху чырвоны певень, такога не было
у ніводным плане ці можа быць
скінуць незапланаванае, сякеру й позірк навастрыць, каб усё цудоўным
ні большым ні меншым акурат такім як учора заставалася, якім сёння ёсць, якім будзе вечна —
можа быць.
Страх паглынае свабоду, нічога не даспадобы, галава малая, вялікі свет,
Страх паглынае свабоду, усё болей і болей, раздутыя планы, пустое месца
Страх паглынае свабоду, страх паглынае…
Жыццё ці вартае яно такое жыцця.