Projektsitzung/be

Deutsch   |   English   |   Lietuvių   |   Македонски   |   Беларуская

Live – Zille, Naumburg

Projektsitzung (live 2015) (Audio)

Праектнае паседжанне (Веха)

Пераклад на беларускую мову: Iryna Herasimovich.


Шпурні вехавы камень, выбі шыбіну ў часавай рамцы ды

забудзь, што можна было б яшчэ ўдасканаліць.

Эфектыўнасць — вабнасць станкоў ды забойцаў

Ці халодны пан ці заробак прапаў.

Зірні на сябе, да чаго ты здатны. Як сядзіш, як ты танчыш.

Закрычы як ніколі, энергія. Без грунту, без гвалту.

Сімфонія паўэрнэпінгу такая ціхая ды пытаецца як?

Вось так будзе лепей ці зноў давядзецца ўкленчыць.

Шпурні вехавы камень, выбі шыбіну ў часавай рамцы

ды распрацуй новую мадэль жыццёвага часу.

Гнуткасцю называюць няўстойлівасць гэту,

Выгаранне, запаволены ты ды зашыбкі свет.

Не здавайся — няхай так! Вышэй, наперад, ні кроку назад!

Астынь, трымайся, адпусці, давай.

Адзін бездапаможны. У сярэднім зусім не так.

А стары казаў, сцеражыся, бо сэрца тваё пустуе, не засяваецца

і ўстойлівае развіццё нездарма так завецца ды адгукаецца...

Шпурні вехавы камень, выбі шыбіну ў часавай рамцы,

а затым працуй на знос, гарбацься на дзядзю,

матывацыя даўно перастала задаваць табе рытм,

блізіцца канец, валяецца адсечаны апендыкс твайго жыцця.

Спыніся ж, канец, імпэту няма,

Мара азызла ды знясілела, лепей наўрад ужо будзе

Ды наагул. Для ўсяго гэтага ўжо-не-жыцця на невялічкай кухні бракуе месца.

Вызвалі сябе і будзь пакуль як можаш быць, калі сядзіш, калі танцуеш.

Шпурні вехавы камень у студню ля хаты,

Шпурні вехавы камень у цёмную ноч,

Шпурні вехавы камень у тое, што прымушае цябе задаваць пытанні.

Падзялі сябе на жыцці свае без астачы.